Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінадукацыі

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінадукацыі

Як паведаміла аўтарка ліста, ёй хацелася зрабіць сюрпрыз былым калегам і праверыць, ці павядзецца хто-небудзь на такі конкурс. 

«У школы вялікіх гарадоў лісты не накіроўвала, а таксама ў гімназіі і ліцэі — толькі ў звычайныя школы ў вёсках і малых гарадах», — кажа яна.

Па словах жанчыны, рассылка ахапіла каля 400 школ. 

«Колькі з іх насамрэч атрымалі і прачыталі інфармацыйны ліст, я не ведаю дакладна, бо ён мог трапіць у спам. Тэлефон, які я пазначыла ў лісце, — гэта нумар аднаго з таксафонаў у Мінску. Прозвішча «падпалкоўніка», якім падпісала ліст, — выдумала», — расказвае жанчына. 

Ліст, які разаслалі ў школы

Ліст, які разаслалі ў школы

Сачыненні на «конкурс» можна было дасылаць на працягу двух тыдняў — з 1 па 14 снежня. 

За гэты час даслалі 20 прац. 

«Большасць з Гомельскай вобласці, — кажа жанчына. — Сачыненняў, дзе апісвалася «спроба каляровай рэвалюцыі», «бамбардзіроўкі Данбаса», «Майдан», аказалася няшмат — чатыры.

У іх адчуваецца моцны ўплыў расійскай і беларускай дзяржаўнай прапаганды». 

Вось, напрыклад, што напісала 11-класніца са школы з Буда-Кашалёўскага раёна (сама ці пад дыктоўку настаўнікаў). Арфаграфія і пунктуацыя тут і далей захаваныя.

«Череда протестов в августе 2020 года на территории нашей страны, тоже был одним из примеров современного нацизма. Это были не просто выборы — на кону были независимость и суверенитет страны. Её территориальная целостность. Это была проверка на зрелость нации. Проверка, которую белорусы прошли с достоинством, продемонстрировав, единство, стойкость и небезразличие к судьбе своей страны.

Спустя два года после выборов, можно с уверенностью сказать, что наша страна стоит на правильном пути развития. И даже от таких «черных пятен» в истории, можно и нужно делать выводы. Это уроки прошлого, после которых мы, как нация, еще больше сплотились».

Сачыненне ў такім жа тоне даслала 11-класніца з Рэчыцкага раёна. 

«В 2020 году в общество Беларуси из-за рубежа также пытались внедрить нацизм с целью свержения законной власти и суверенного государства, стремились внести разногласия между людьми, чтобы сделать нас слабее.

Я уверена, что те, кто поддерживает политику нацистских варваров и убийц, совсем не внимают в подробности национальной идеологии и зверских расправ. К счастью, подобные сообщества в нашей стране признаны экстремистскими и противоправными. Я убеждена, что пока память живёт и надёжно защищается, реабилитировать нацизм в нашей стране не получится. Тем более нашим Президентом А. Г. Лукашенко подписан указ о недопущении реабилитации нацизма».

Амаль такімі ж думкамі дзеліцца ў сачыненні і 11-класніца са школы ў Гомельскім раёне. 

«У 2020 годзе над нашай краінай навісла пагроза такога ж дзяржаўнага перавароту, як і на Украіне. Я памятаю, як радаваліся мае бацькі, што гэта навала нас мінула. Гэта адбылося дзякуючы таму, што наш народ не дазволіў нацыстам адурманіць сябе. Вяршыню ўзяла наша беларуская дабрыня, цярплівасць да іншых, памяркоўнасць, гістарычная памяць, якую, я веру, не ўдасца сцерці нікому».

Пасля праведзенага «конкурсу» Таццяна вырашыла даслаць усім удзельнікам аднатыпныя падзякі, а чатыром ахвярам прапаганды яшчэ і каментары да зместу сачыненняў. 

«Лісты з падзякамі рассылаліся 20—21 снежня. Я не дужа спадзяюся, што здолею каго-небудзь пераканаць, але хаця б паспрабавала», — кажа яна.

З чатырох лістоў толькі на адзін у адказ падзякавалі, на іншыя не адказалі. 

«Варта заўважыць, што адрасы электроннай пошты належалі не самім школьнікам, а школам ці настаўнікам, гэта значыць, перапіска была не наўпрост з дзецьмі», — адзначае жанчына. 

Чытайце таксама: 

У школы разаслалі фэйкавыя лісты нібыта ад «Белай Русі» з патрабаваннем правесці акцыі за рэферэндум. Настаўнікі падпарадкаваліся

«Адным фэйкавым лістом прымусілі сотню людзей з вышэйшай адукацыяй выслужыцца». Пагутарылі з пранкерамі, якія прыдумалі «акцыю» да рэферэндуму

Пад выглядам «Беларускага Гаюна» ў чатах для знаёмства людзям пішуць сілавікі

Клас
8
Панылы сорам
25
Ха-ха
30
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
16