Віталь Еўмянькоў

Віталь Еўмянькоў

Былога дацэнта кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый універсітэта імя Куляшова, кандыдата філалагічных навук, дацэнта Віталя Еўмянькова не стала 25 снежня. Ён доўга хварэў.

Віталь Еўмянькоў нарадзіўся 5 чэрвеня 1976 года. Выкладаць пачаў у 1999 годзе ва ўніверсітэце імя Куляшова. Вучыў студэнтаў журналістыцы. Прафесійна займаўся даследаваннем гісторыі Рэчы Паспалітай.

Кандыдацкую дысертацыю абараніў па тэме «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі ХІХ ст.». Быў на дошцы гонару «Імі ганарыцца ўніверсітэт». Ад 2009 па 2012 год рэдагаваў сайт City.mogilev.by і гарадскі партал Mycity.by.

Неўзабаве пасля пратэстаў 2020 года быў звольнены з універсітэта.

Вось яго публікацыі ў «Нашай Ніве»:

Віталь Еўмянькоў. Перадача. Верш

«У фільме «Т-34» беларус — чалавек, які не мае ўласнага меркавання, працавіты і прыдатны да выканання загадаў»

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
37
Абуральна
2