Інфаграфіка Reuters

Інфаграфіка Reuters

З 2017 да 2021 года па стане на гэты час еўрапейскія газавыя сховішчы бывалі запоўненыя прыкладна на 70%, паведамляе «Рэйтэрс».

Такім чынам, дзякуючы паскораным закупам паліва ўвосень, мерам эканоміі і цёплай зіме, краіны Еўрасаюза маюць усе шанцы прайсці ацяпляльны сезон без форс-мажору.

Гэта не ў апошнюю чаргу звязана з тым, што людзі свядома эканомяць. Паводле звестак кампаніі ICIS, якая спецыялізуецца на аналізе энергетычнага рынку, еўрапейскія домаўладанні сёлета знізілі вытраты энергіі на ацяпленне пры супастаўных тэмпературах на 9%.

У цэлым Еўракамісія чакае скарачэння спажывання газа на 15% за год — вялізная эканомія, каб не даць Расіі шантажаваць Еўропу газам на фоне вайны ва Украіне.

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1