Фота: Ekaterina Shtukina, Sputnik / AP

Фота: Ekaterina Shtukina, Sputnik / AP

Асноўны пасыл артыкула Мядзведзева натхнёны антыглабалісцкімі прамовамі Уладзіміра Пуціна — гаворка ідзе пра новы светапарадак, які закрануў усё, «ад расстаноўкі глабальных «цэнтраў сілы» да паўсядзённага ладу жыцця мноства людзей».

Увесь астатні артыкул амаль ва ўсім паўтарае пуцінскія тэзісы.

Так, Мядзведзеў сцвярджае, што Расія пачала вайну ва Украіне таму, што яе ўлады нібыта адчулі пагрозу бяспецы і суверэнітэту Расіі. Уварванне ва Украіну 24 лютага ён называе «вымушаным крокам». Такія рэчы рэгулярна кажа Пуцін, сцвярджаючы, што напад Расіі на Украіну закліканы быў спыніць нібыта распачатую супраць РФ вайну.

Пры гэтым Мядзведзеў прыкметна разыходзіцца з Пуціным у тым, што датычыць перамоваў з Украінай.

Калі цяперашні расійскі прэзідэнт толькі зараз заявіў, што Расія гатовая «весці перамовы з усімі зацікаўленымі бакамі аб прымальных рашэннях», то Мядзведзеў цалкам адхіляе любую магчымасць перамоваў з украінскімі ўладамі.

«Любыя перамовы з цяперашнім, марыянетачным украінскім кіраўніцтвам сталі абсалютна бессэнсоўныя яшчэ летась», — кажа Дзмітрый Мядзведзеў.

Па словах былога расійскага прэзідэнта, Масква прыкладзе ўсе сілы да таго, каб усе мэты «спецыяльнай ваеннай аперацыі» былі выкананы.

Мядзведзеў пералічвае гэтыя мэты: гэта абарона суайчыннікаў на новых тэрыторыях, якія пасля праведзеных у іх рэферэндумаў увайшлі ў склад Расіі; дэнацыфікацыя агіднага, амаль фашысцкага рэжыму Украіны; поўная дэмілітарызацыя ўкраінскай дзяржавы; гарантыі ад агрэсіі ў будучыні.

Нарэшце, як і Пуцін, Мядзведзеў звяртаецца да тэмы расійскага ядзернага арсенала і гатоўнасці Масквы яго ўжыць.

«Адзінае, што сёння спыняе нашых ворагаў, — гэта разуменне, што Расія будзе кіравацца асновамі дзяржаўнай палітыкі РФ у галіне ядзернага стрымлівання. І ў выпадку, калі паўстане рэальная пагроза, будзе дзейнічаць па ім. Бяда ў тым, што ў такім выпадку ніхто пасля не разбярэцца, што гэта было — удар у адказ або прэвентыўны», — папярэджвае Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго сцвярджэння, Захад ізалюе сябе ад усяго астатняга свету, адначасова спрабуючы знішчыць Расію. Але гэта не атрымаецца, лічыць намеснік кіраўніка Савета бяспекі.

«Распусныя рукі англасаксаў і іншых краін, што «прысягнулі цемры», былі кароткія нават у самыя цяжкія для нас часы. Не выйдзе і цяпер», — мяркуе Дзмітрый Мядзведзеў.

«Сёння заходнія краіны зноў заклікаюць памножыць на нуль нашу краіну. Што ж, хай натужлівыя крыкуны ахрыпнуць, пакуль не наклалі ў свае штаны», — заключае Мядзведзеў.

Клас
3
Панылы сорам
16
Ха-ха
50
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14