Так, у сувязі з надыходам зімовых школьных канікулаў на перыяд з 26 снежня па 7 студзеня:

— адмяняецца работа аўтобусных маршрутаў № 192, 196С, 188С;

— па аўтобусным маршруце № 141 па будніх днях адмяняюцца зваротныя рэйсы адпраўленнем ад ДС «Карбышава» ў 7.06, 12.59;

— работа аўтобусных маршрутаў № 141а, 141б арганізуецца па змененым раскладзе з выкананнем наступных адпраўленняў:

26—31 снежня

№ 141а — ад ДС «Карбышава» ў 7.40, 13.11, 16.01, ад прыпынку «Бараўлянская школа № 3» у 9.20, 14.00, 16.50;

№ 141б — ад прыпынку «Бараўлянская школа № 3» у 8.40.

1—2 і 7 студзеня маршруты № 141а і 141б адмяняюцца.

Таксама 5 і 6 студзеня адмяняецца маршрут № 185С.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0