Фота: Sandysh, Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 Unported, wikimedia.commons.org

Фота: Sandysh, Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 Unported, wikimedia.commons.org

Рашэнне аб звальненні гэтых людзей было прынятае ў адзін дзень — 23 снежня 2022 года. За тыдзень да гэтага, 17 снежня, у адным з прапагандысцкіх рэсурсаў з'явіліся абразлівыя нататкі пра намесніка дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея па навуковай і асветніцкай працы Святлану Анейка і кіраўніка аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзяў Кацярыну Ізафатаву.

У выніку абедзве яны былі звольненыя. Таксама страціў сваю пасаду намеснік дырэктара па агульных пытаннях і рэстаўрацыі Сяргей Вечар. У выніку ў гендырэктара Уладзіміра Пракапцова, які падпісаў загады аб звальненні, не засталося ніводнага намесніка.

Гэта не першае звальненне з Мастацкага музея. Сёлета ў пачатку снежня адтуль давялося сысці Ірыне Моніч, маці мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча. Апошні быў звольнены з музея яшчэ ў 2020-м.

Клас
4
Панылы сорам
20
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
72