Згодна з дакументам, апублікаваным 24 снежня, упраўленне па эксплуатацыі будынкаў Федэральнага сходу Упраўлення справамі прэзідэнта РФ мае намер набыць у польскага пастаўшчыка шэсць піхт Нордмана вышынёй ад 2,3 да 4,5 метра, з «густой і сіметрычнай кронай». Выдаткаваць на гэта плануецца 218 тысяч расійскіх рублёў (~$3200).

Пераможцу закупкі трэба будзе даставіць дрэвы па адрасах Савета Федэрацыі і Падліковай палаты РФ.

Спіс «недружалюбных» краін з'явіўся ў Расіі ў 2021 годзе. Першапачаткова туды ўвайшлі ЗША і Чэхія. Пасля пачатку вайны ва Украіне ў чорны спіс Расія дадала ўсіх членаў Еўрасаюза, а таксама Японію, Аўстралію, Новую Зеландыю, Украіну і некаторыя іншыя краіны, якія падтрымалі заходнія санкцыі супраць Расіі. Польшча, вядома, уваходзіць у гэты спіс.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
19
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1