Разам з ёй ва ўпраўленне паехаў і яе бацька Сяргей. З таго часу і ён перастаў выходзіць на сувязь. Таксама тады была затрымана і маці дзяўчыны — Алена. Ці знаходзяцца яны цяпер пад вартай — невядома, паведамляюць праваабаронцы.

Анастасію і бацькоў абвінавачваюць у «актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

Стала вядома, што 27 снежня ў судзе Савецкага раёна Мінска распачнецца суд над Анастасіяй. Суддзя — Вольга Емяльянчанка. Ужо на наступны дзень, 28 снежня, пачнецца суд і над яе бацькамі. Іх справу будзе разглядаць суддзя Заводскага раёна Анастасія Асіпчык.

Падтрымаць Анастасію: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Анастасія Сяргееўна Кізім

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28