Тэлеграм-каналу «Можем объяcнить» напісаў мужчына, які пабываў на мерапрыемстве за грошы — у якасці масоўкі.

«Масоўцы плацілі па-рознаму, ад 1,5-2,5 тысяч расійскіх рублёў ($22-36), дакладную колькасць сказаць не магу, але каля 50 чалавек. Арганізавана прывезлі на аўтобусах. Сярод масоўкі большасць не мела ўяўлення пра асобу героя», — распавёў суразмоўца канала. Ён дадаў, што першапачаткова планавалася сабраць каля 400 чалавек, але чамусьці план выканаць не ўдалося.

Загінулы 31-гадовы Дзмітрый Меншыкаў быў рэкрутаваны Прыгожыным у адной з калоній Разанскай вобласці, дзе адбываў пакаранне за збыт наркотыкаў. Ён загінуў ва Украіне ў лістападзе. Ён быў сіратой. 

Прыгожын асабіста прыязджаў на могілкі, дзе паразмаўляў з журналістамі, і з'ехаў, не дачакаўшыся самога пахавання. Ён публічна патрабаваў пахаваць Меншыкава на алеі герояў, але ўлады Пецярбурга яму адмовілі, спаслаўшыся на тое, што такой алеі не існуе (яна з'явілася пазней). «Кухар Пуціна» скарыстаўся гэтай адмовай, каб абвінаваціць адміністрацыю горада і асабіста губернатара Бяглова ў стварэнні «антырасійскай і антыпатрыятычнай кааліцыі».

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
21
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
6