Як стала вядома «Нашай Ніве», Максіма Церашкова затрымалі на мінулым тыдні на працоўным месцы.

Ён вядомы сваім удзелам у рэпрэсіях супраць калег на пасадзе старшыні Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

Ëн сведчыў на судзе супраць вядомага адваката калегіі Андрэя Мачалава, які атрымаў 2 гады «хіміі» па факце за работу па спецыяльнасці і абарону палітвязняў. Мачалава тады асудзілі за тое, што ён нібыта без ліцэнзіі абараняў жанчыну, якая адмовілася здаваць кватэру пракурорцы Аліне Касьянчык, — пры гэтым пра факт пазбаўлення ліцэнзіі адвакат даведаўся на судзе.

Церашкоў застаецца на свабодзе — ужо на наступны дзень пасля таго, як яго вывелі з калегіі ў кайданках, ён апынуўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе. 

З пасады кіраўніка калегіі яму прыйшлося сысці. 

«Каля 120 адвакатаў вырашылі не працягваць сваю дзейнасць»

Клас
117
Панылы сорам
8
Ха-ха
81
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
13