Аляксандры Герасімені — 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму, Аляксандру Апейкіну — 12 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.

У Герасімені арыштаваныя таксама грошы на рахунках — больш за 48 тысяч даляраў, машына Land Rover, мабільныя тэлефоны iPhone і «Самсунг», кватэра, машынамесца, халадзільнік, акустычная сістэма.

Усё гэта пайшло ў кошт пагашэння грамадзянскага пазову.

Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў рамках так званай спецвытворчасці.

Герасімені і Апейкіну былі інкрымінаваныя заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Бок абвінавачвання палічыў, што «неаднаразовыя заклікі да міжнародных арганізацый з боку фігурантаў прывялі да адмены некаторых спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі». Таксама была нанесеная «шкода нацыянальнай бяспецы Беларусі ў палітычнай і сацыяльнай сферах».

У прыватнасці, быў адменены чэмпіянат Еўропы па роварным спорце на трэку. Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту нанесены матэрыяльны ўрон на суму 86,6 тыс. рублёў. Таксама былі адмененыя чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021 года, чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і 2021 года.

Усяго ім налічылі шкоду ў 853,5 тыс. рублёў.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя ў жніўні 2020 года стварылі не зарэгістраванае ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аб'яднанне «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці». Праз яго з дапамогай СМІ і інтэрнэту «распаўсюджваліся загадзя лжывыя звесткі і выдумкі пра падзеі, якія мелі месца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь перад і пасля выбараў прэзідэнта».

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
25