Фота Віктара Ведзеня

Фота Віктара Ведзеня

Улады змусілі каталіцкі Касцёл аплаціць велізарны рахунак КУП «Мінская спадчына» за «амартызацыю касцёла і падаткі на карыстанне зямлёй», паведамілі некалькі незалежных крыніц «Хрысціянскай візіі».

Квота сумы невядомая, але дакладна вядома, што ўлетку 2020 года каталіцкая супольнасць была вінная 156 тыс. рублёў і яшчэ 13 тысяч павінна была плаціць штомесяц.

Меркавана адной з дадатковых умоў мясцовых уладаў з’яўляецца змяшчэнне кс. Уладзіслава Завальнюка з пасады кіраўніка парафіі. Інфармацыя пра ход перамоў з прадстаўнікамі рэжыму трымаецца ў таямніцы, сцвярджае «Хрысціянская візія».

Нагадаем, што Чырвоны касцёл зачынілі для вернікаў і святароў пасля пажару 26 верасня. Праз нейкі час парафіянам выдзелілі памяшканне ў Кафедральным касцёле. У пачатку снежня стала вядома, што адміністратарам касцёла быў прызначаны Юрый Санько. 

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
10
Абуральна
61