Як піша дзяржаўная газета «Мінская праўда», «Зянковіч у 2020—2021 гадах неаднаразова з пачуцця помсты ад свайго імя пакідаў абразлівыя каментары ў тэлеграм-канале, прызнаным экстрэмісцкім».

Такім чынам Зянковіч нібы хацеў паказаць у непрыглядным святле міліцыянераў Мядзельскага раёна. Сярод «пацярпелых» — тры чалавекі.

Суддзя Аляксандр Шутко па хадайніцтве дзяржабвінавачання зрабіў працэс закрытым.

Паводле слоў адваката Зянковіча, з боку абароны будуць запрошаны сведкі, ніякіх доказаў ягонай віны няма.

«Не вядомыя ні месца, ні час, ні тое, хто канкрэтна дасылаў гэтыя паведамленні. Гэта нічым не пацвяржаецца практычна. А ўсе сумневы павінны трактавацца на карысць майго падабароннага. Падчас пасяджэння ён назваў некаторых людзей, якія мелі доступ да яго гаджэтаў. Плюс, хто меў доступ да яго камп'ютара ў офісе, дзе быў усталяваны працоўны тэлеграм. Далёка не адзін чалавек мог дасылаць з яго інфармацыю», — паведаміў абаронца.

Зянковіча асудзілі 2 верасня па «справе змоўшчыкаў» да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраванне ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Падчас следства Зянковіч, як паведамлялася, адразу заключыў пагадненне са следствам і супрацоўнічаў з ім, але гэта, як ужо не першы раз пацвердзілася, у лукашэнкаўскай сістэме не дапамагае ні істотна змякчыць прысуд, ні засцерагчы сябе ад новага пераследу па надуманых падставах.

Чытайце таксама:

Юрыя Зянковіча, які пайшоў на здзелку са следствам, будуць судзіць па новай справе

Зянковіч прызнаў віну па ўсіх пунктах абвінавачвання і выбачыўся перад астатнімі затрыманымі

Зянковіч стаў супрацоўнічаць са следствам адразу пасля затрымання

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5