Мядзведзеў, чыя рыторыка стала вельмі рэзкай і грубай падчас вайны, 26 снежня стварыў цэлы трэд прадказанняў: нафта па 150 даляраў, газ за 5 тысяч даляраў за кубаметр, распад Еўрасаюза, грамадзянская вайна ў ЗША і г. д. Яшчэ адна фантазія заключалася ў тым, што Польшча і Венгрыя акупуюць заходнія вобласці «былой Украіны».

Прыгожын пракаментаваў гэта так:

«Так, я азнаёміўся з «прагнозамі» і не магу ніяк пракаментаваць эратычныя фантазіі. Вядома, любая фантазія мае месца. Але мне здаецца, што браты Стругацкія ў гэтым лепш за мяне разбіраюцца».

Слоўныя практыкаванні Прыгожына варта разглядаць у кантэксце тых унутраных працэсаў, якія адбываюцца ўсярэдзіне расійскіх уладных элітаў на фоне ваеннай кампаніі ва Украіне. Кіраўнікі мілітарысцкіх фармаванняў з цьмяным статусам накшталт Яўгена Прыгожына і Рамзана Кадырава на фоне паразаў у вайне пачалі ўсё больш рашуча крытыкаваць крамлёўскія эліты, час ад часу дапускаючы вельмі дзёрзкія выказванні нават адносна самых набліжаных да Пуціна асоб.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
42
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3