Кадр з фільма

Кадр з фільма

«Вельмі прыемна асэнсоўваць, што пра беларускі супраціў у свеце яшчэ памятаюць. Выстаім! Абавязкова!» — напісаў пра ўзнагароду рэжысёр Аляксей Палуян у фэйсбуку.

Журы конкурсу адзначыла Courage («Смеласць») як «натхняючы і бадзёры дакументальны фільм аб мірным паўстанні нацыі супраць несправядлівасці і жорсткага прыгнёту іх дэмакратычных рухаў».

Фільм быў зняты ў першыя месяцы пратэсту 2020 года. Галоўнымі героямі сталі акцёры Свабоднага тэатра — Дзяніс Тарасенка, Павел Гарадніцкі і Марына Якубовіч. Прэм'ера адбылася на Берлінскім кінафестывалі ў 2021 годзе. На прэм'еры былі Святлана Алексіевіч і Святлана Ціханоўская.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0