Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі
Пра прызнанне яшчэ семярых чалавек палітвязнямі паведамілі праваабаронцы. Іх імёны — Уладзіслаў Вайна, Валянцін Федарэнка, Віктар Вяршына, Аляксандр Зіязетдзінаў, Сяргей Нікіцюк, Анастасія Петрачэнка, Мікалай Куляшоў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.
Агульная колькасць палітвязняў цяпер — 1455.
Праўда, варта ўлічваць, што ў гэтую статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ