Прэс-сакратар Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат заявіў, што верыць рэжыму Лукашэнкі, як і рэжыму Пуціна, не варта. 

Прадстаўнік Узброеных сіл Украіны нагадаў, што 29 снежня Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Праца супрацьпаветранай абароны была надзвычай інтэнсіўная. Таму, выказвае меркаванне Юрый Ігнат, нельга цалкам выключыць магчымасць трапляння ракеты на тэрыторыю суседняй краіны. Але гэта адбываецца толькі і выключна як наступства расійскай агрэсіі.

Прадстаўнік УСУ таксама заўважыў, што падзенне ракеты магло быць правакацыяй Расіі. Паветраныя сілы Украіны абяцаюць ужо ў бліжэйшы час апублікаваць інфармацыю пра гэты інцыдэнт.

Чытайце таксама:

У МЗС Беларусі выклікалі пасла Украіны Ігара Кізіма

«На фота слядоў паражэння няма»: вайсковец высмеяў заяву Мінабароны пра «збітую ўкраінскую ракету»

Расія выпусціла па Украіне амаль 70 ракет. Паведамляюць пра атаку на Кіеў, Харкаў і іншыя гарады

На тэрыторыі Беларусі, пад Янавам, упала ракета

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0