Начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў палкоўнік Кірыл Казанцаў. Скрыншот: відэа Мінабароны
«Мы разглядаем дзве версіі: ненаўмысны пуск зенітнай кіраванай ракеты з прычыны нізкай навучанасці разліку або няспраўнасць ракеты, альбо гэта наўмысная правакацыя Узброеных сіл Украіны», — заявіў начальнік упраўлення зенітных ракетных войскаў палкоўнік Кірыл Казанцаў.
Учора ведамства заявіла, што гэта ўкраінская зенітная ракета ад С-300, якую збілі беларускія СПА.
Аднак да гэтай версіі ёсць пытанні.
«На апублікаваных фота няма ніякіх прыкмет таго, што ракета была збітая», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з вайскоўцаў.
Падзенне абломкаў ракеты пад Янавам адбылося падчас масіраванай ракетнай атакі Расіі па ўкраінскай інфраструктуры. Украінскі бок сцвярджае, што было выпушчана 69 ракет, 54 з якіх украінская супрацьпаветраная абарона збіла. Комплексы С-300 складаюць касцяк украінскай проціракетнай абароны.
Абломкі ракеты знайшлі ў полі каля вёскі Гарбаха. Пры іх падзенні ніхто не пацярпеў.
«На фота слядоў паражэння няма»: вайсковец высмеяў заяву Мінабароны пра «збітую ўкраінскую ракету»





