Скрыншот: эфір «Фейгін LIVE»
«Як чалавек, на якога крымінальную справу ў Беларусі завялі, я перадаю гарачае прывітанне гэтым людзям. І калі ўсё гэта скончыцца, а скончыцца яно нашмат хутчэй, чым падаецца тым, хто іх пасадзіў, і калі мы будзем саджаць тых, хто іх пасадзіў,
я асабіста пастараюся прыехаць у Беларусь і паціснуць кожнаму з гэтых людзей руку, таму што мінімум на тыдзень яны стварылі праблему для перакідкі расійскіх вайсковых грузаў падчас пяцітыднёвай спробы расійскіх войскаў узяць Кіеў і акружыць.
Цяпер вельмі цяжка сказаць, які ўклад быў — ён мог быць вельмі значным. Заўважце, гэта было ў сакавіку — у час, калі ніхто не ведаў, пераможам мы ці не. І ўся вата верыла ў тое, што мы прайграем. Гэта дарога ў адзін канец, калі людзі ішлі на такое», — выказаўся Арастовіч.
Хлопцаў абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі Жэрдзь — Астанкавічы 28 лютага — на чацвёрты дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве» і рэгістрацыю ў плане «Перамога» ды сувязь з BYPOL.
Дзмітрыю Равічу далі 22 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Дзянісу Дзікуну — 23 гады, Алегу Малчанаву — 21 год.
У лютым і сакавіку ў Беларусі былі здзейснены не менш за дванаццаць акцый сабатажу на чыгунцы і дзве вялікія кібератакі.
Светлагорскім «рэйкавым партызанам» за дыверсію на чацвёрты дзень вайны далі ад 21 да 23 гадоў калоніі
Людзі года па версіі «Нашай Нівы» — героі, якія хацелі спыніць вайну. Што пра іх вядома?





