Судзілі мужчыну па чатырох артыкулах — заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі (ч. 3 арт. 361), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванне варожасці (ч. 2 арт. 130) і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 368).
Затрымалі Міхайлаўса ў сакавіку 2022 года.
Пазней КДБ уключыў яго ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
МЗС Латвіі раней паведамляў, што ў Міхайлаўса праверылі тэлефон і ўладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі. Калі супрацоўнікі консульства прыбылі на сустрэчу з затрыманым, то яго не заспелі, паколькі яго на месяц змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу для правядзення экспертыз.





