Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Пратасевіча, Пуцілы і Рудзіка
У дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка праведзена «спецыяльная вытворчасць». Завочна абрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, паведамляе Генпракуратура.
Калаж: «Вясна»
Пратасевіч застаецца пад хатнім арыштам, бо «выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве ў поўным аб'ёме».
Да абвінавачаных заяўлены пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на агульную суму больш за 30 млн рублёў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ