Фота: forbes.ua

Фота: forbes.ua

Ніжэй за адзнаку $850 за 1 тыс. куб. м цана газу апусцілася ўпершыню з 21 лютага.

Газ імкліва таннее на фоне анамальна цёплага надвор'я ў Еўропе.

Паводле прагнозу, у Берліне ў пачатку 2023 года будзе каля 15 градусаў па Цэльсіі, пры тым што сярэдняя тэмпература тут у гэты час года звычайна блізкая да нуля. У Парыжы і Цюрыху тэмпература ў першы ці другі дзень наступнага года можа дасягнуць 18 градусаў па Цэльсіі. Пры гэтым сярэдзіна ацяпляльнага сезона ў Еўропе прыпадае на 15 студзеня, і калі ў далейшым не будзе экстрэмальна халоднага надвор'я, то рэгіёну ўдасца пазбегнуць крызіснага сцэнара.

Ва ўмовах падзення попыту на электраэнергію запасы газу не расходуюцца так хутка, як раней чакалася.

За апошнія сем дзён Германіі нават удалося запампаваць у сховішчы больш газу, чым забраць адтуль. У выніку газавыя сховішчы краіны запоўненыя на 88,8%, што амаль на 15 працэнтных пунктаў перавышае сярэдні паказчык за дзесяць гадоў.

Клас
96
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1