«Межы будуць закрытыя і ў Беларусі», — папярэдзіў Рэзнікаў. Ëн не ўдакладніў, будзе мабілізацыя праводзіцца таксама ў Беларусі ці толькі ў Расіі.

«За боем курантаў вы можаце не пачуць стук у дзверы — гэта пастукае ваенкам», — сказаў Рэзнікаў.

Міністр абароны Украіны заклікаў расіян ухіляцца ад мабілізацыі. Зварот Рэзнікава апублікаваны на Youtube-канале Ukrainian military TV.

Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што ў першую чаргу яго зварот датычыць жыхароў буйных расійскіх гарадоў.

«Я дакладна ведаю, што ў вас застаўся прыкладна адзін тыдзень, пакуль яшчэ ёсць хоць нейкі выбар. На пачатку студзеня расійскія ўлады закрыюць межы для мужчын, затым абвесцяць ваеннае становішча і пачнуць чарговую хвалю мабілізацыі. Межы таксама будуць закрытыя і ў Беларусі», — сказаў Рэзнікаў.

Міністр абароны Украіны заклікаў расіян адказаць на адно пытанне: «Калі вы адправіцеся на вайну, дзе можаце загінуць або стаць калекай на ўсё астатняе жыццё, за што канкрэтна вы будзеце ваяваць? Асабіста вы».

Ён распавёў пра страты, якія панесла армія РФ за 10 месяцаў, пра тое, што расійская ўлада яшчэ летам адмаўляла магчымасць мабілізацыі, а ў пачатку восені правяла першую хвалю.

Рэзнікаў нагадаў расіянам пра адпраўку на вайну дзясяткаў тысяч зняволеных, пра паўгадавыя спробы ўзяць Бахмут.

«Кіраўніцтва Расіі ўжо даўно разумее, што задума з вайной супраць Украіны абярнулася для іх катастрофай… Але яны не могуць вам у гэтым прызнацца», — сказаў расіянам міністр абароны Украіны.

«Адзіная прычына, дзеля якой вас адправяць на вайну — каб вы абаранілі злачынцаў, іх палацы, іх банкаўскія рахункі. І самі сталі злачынцамі», — сказаў Рэзнікаў і дадаў, што тысячы рускіх, мабілізаваных восенню, ужо загінулі.

У Беларусі апошнія месяцы праводзіцца зверка спісаў вайсковаабавязаных мужчын. Ëсць падставы меркаваць, што адбываецца і прыхаваная мабілізацыя, праўда, у невялікіх маштабах.

Клас
67
Панылы сорам
4
Ха-ха
13
Ого
21
Сумна
17
Абуральна
64