«За час поўнамаштабнай вайны ўрад выдзеліў на сектар бяспекі і абароны больш чым 1,2 трлн грыўняў. Мы істотна павысілі выплаты ўсім вайскоўцам, больш за 250 млрд грыўняў было выдзелена на закупку і мадэрнізацыю зброі і тэхнікі, якая эфектыўна знішчае акупантаў», — сказаў Шмыгаль, коратка падводзячы вынікі года на апошнім сёлета пасяджэнні ўрада.

Яшчэ некалькі пунктаў з выступу Шмыгаля:

— эканамічная дапамога ад саюзнікаў Украіны склала 31 млрд даляраў,

— да выканання абаронных заказаў прыцягнутыя 28 тысяч прадпрыемстваў Украіны,

— 700 прадпрыемстваў перавезены ў менш небяспечныя рэгіёны краіны,

— Украіна сабрала нядрэнны ўраджай і забяспечыла сябе харчаваннем на наступны год,

— праблема забеспячэння палівам вырашана: да канца года імпарт гаручага ў параўнанні з сакавіком вырас у дзесяць разоў,

— паводле бягучай ацэнкі, на аднаўленне спатрэбіцца больш за 700 млрд даляраў; Украіна разлічвае на канфіскацыю і перадачу ёй замарожаных на Захадзе расійскіх актываў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?