80-гадовы кіроўца «Рэно» пры перасячэнні скрыжавання вуліц Гарадзецкай і Ложынскай у Мінску не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дом №15 на вуліцы Гарадзецкай.

Пасля ўдару аўтамабіль працягнуў рух і ўрэзаўся ў дом №22. Затым машына перакулілася ў падвал кавярні. Са слоў аўтамабіліста, ён пераблытаў педаль тормаза з газам.

У выніку ДТЗ кіроўца з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Пасля агляду медыкаў адпушчаны дадому.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?