Фота: Padarunak.by

Фота: Padarunak.by

Факт: ваша рэальнасць зменіцца, як толькі памяняюцца вашы думкі

Няма іншых людзей, спрыяльных абставін і шчаслівых выпадковасцяў. Толькі вы можаце зрабіць сябе шчаслівым, дае парады «Звязда». 

«Падобнае прыцягвае падобнае»: калі мы ў добрым настроі, да нас прыцягваецца яшчэ больш добрых падзей. І наадварот. Гэта датычыць сітуацый і людзей. Мы прыцягваем толькі тое, што знаходзіцца ў вібрацыйнай адпаведнасці з намі. Гэты закон не перастае дзейнічаць ні на секунду. Таму так важна навучыцца атрымліваць асалоду ад жыцця, хутка прыводзіць да ладу свае думкі і эмоцыі.

— Калі вы сумуеце — Сусвет сумуе з вамі.
— Калі вы злуяцеся — Сусвет становіцца злым.
— Калі вы радуецеся — Сусвет становіцца радасным і шчаслівым.
— Калі вы любіце — Сусвет напаўняецца любоўю.

Як правільна напісаць сваё жаданне, каб яно здзейснілася?

Дзіўна, але ў гэтым ёсць нейкае чараўніцтва: запісаныя мэты і жаданні выконваюцца часцей, чым тыя, якія вы проста трымаеце ў галаве. Нездарма кажуць: «Што напісана пяром, тое не высячэш і сякерай».

Бярыце ліст паперы і пішыце свае жаданні на год.

Фармулёўка павінна быць такой, як быццам жаданне ўжо здзейснілася — у цяперашнім часе. Напрыклад, я зарабляю гэтулькі вось (напішыце пэўную суму), у мяне Mercedes-Benz CLA 500 коштам 350 000 рублёў чорнага колеру з турбарухавіком у 200 конскіх сіл, аўтаматычнай каробкай перадач і скураным белым салонам.

Таксама не варта выкарыстоўваць слова «хачу», бо можна хацець выканання жадання ўсё жыццё і так і не дачакацца.

Пазбягайце выкарыстання часціцы «не».

Ваша задача — уявіць, што вы гэтым ужо валодаеце і даверыцца Сусвету, а самому рухацца да жаданага без сумневаў. Верце, што жаданне здзейсніцца. 

Чалавек мае тое, у што верыць. Толькі непахісная вера ў тое, што жаданне здзейсніцца, увасабляе яго ў рэальнасць. Ні на секунду не сумнявайцеся, што загаданае здзейсніцца. Толькі давер Сусвету можа прыцягнуць тое, што падаецца неверагодным. Акрамя таго, Сусвет адклікаецца толькі на сапраўдныя жаданні, якія знаходзяцца ў нашай душы, а не з’яўляюцца імгненнай недарэчнасцю. Сапраўдныя жаданні — гэта тыя, якія выходзяць з самага сэрца.

Усё, што нас акружае, можна змяніць у любы момант часу. Дастаткова замяніць перакананне «Я не магу» на перакананне «Я магу».

Пазбаўцеся ад страхаў. Адна з галоўных прычын, чаму жаданні не выконваюцца, — гэта страхі. Страхі ўзнікаюць тады, калі мы ў глыбіні душы адчуваем сябе не вартымі нашых жаданняў. Мы несвядома баімся, што жаданае можа абярнуцца нечым дрэнным. Новыя адносіны прымусяць змяніць лад жыцця, а вялікія грошы, магчыма, прынясуць непрыемнасці. Запішыце, якія страхі вам уласцівыя. Не саромейцеся прызнацца самому сабе ў сваіх страхах, не бойцеся напісаць больш, чым ёсць насамрэч. Моцны чалавек — не той, хто нічога не баіцца, а той, хто перамог свой страх! Ці вы кіруеце страхам, ці страх кантралюе ваша жыццё.

Візуалізуйце сваю мару. Візуалізацыя — стварэнне разумовага вобраза мэты. Вы ўяўляеце, чаго хочаце дабіцца і як будзеце гэта рабіць. Самае важнае ў візуалізацыі — працэс. Уявіце з максімальнай колькасцю падрабязнасцяў і дэталяў, што ваша жаданне ці мара ўжо здзейснілася. Засяроджвайцеся на гэтым як мага часцей — некалькі разоў на дзень. Надзяліце ўяўленне станоўчай энергіяй. «У мяне ёсць вялікі дом, і я з задавальненнем прымаю ў ім гасцей». Аднак, калі вы ўяўляеце жыццё ў гэтым доме, але не думаеце пра тое, як на яго зарабіць, мара так і застанецца марай.

Чым больш жаданняў, тым больш энергіі для іх рэалізацыі. Але, калі ляжаць на канапе, мары, вядома, не ажыццявяцца. Важна: трэба не проста марыць, а марыць мець і дзейнічаць. Калі вы будзеце ставіць мэты, знаходзіць магчымасці для іх рэалізацыі, то Сусвет будзе ствараць умовы, каб вашы жаданні здзяйсняліся, а мэты рэалізоўваліся.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0