Фота з твітара No Context Belarus

Фота з твітара No Context Belarus

Што мяняецца для індывідуальных прадпрымальнікаў

З 1 студзеня 2023 года канчаткова знікае спрошчаная сістэма падаткаабкладання. Таксама з 16-ці працэнтаў да 20-ці працэнтаў павялічваецца стаўка падаходнага падатку. Акрамя таго, скарачаецца сфера прымянення адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў. Напрыклад, не будзе больш такіх відаў дзейнасці, як тэхабслугоўванне і рамонт транспартных сродкаў, вытворчасць адзення і абутку, аказанне цырульніцкіх і медыцынскіх паслуг, у тым ліку стаматалагічнай дзейнасці, таму што гэтыя віды мала выкарыстоўваюцца плацельшчыкамі.

Асноўны і адзіны падатковы рэжым для індывідуальных прадпрымальнікаў пры здачы маёмасці ў кароткатэрміновую арэнду цяпер — гэта адзіны падатак. Яго асаблівасць у тым, што ІП павінны заявіць пра ўсе кватэры, якія будуць здавацца ў арэнду, і згодна з гэтай інфармацыяй будзе разлічвацца падатак. Інфармацыя будзе перадавацца ў тым ліку жыллёва-камунальным службам.

З гэтага года павялічваюцца стаўкі адзінага падатку. З улікам гэтага, ведамства прадугледзела шэраг пераходных нормаў у Падатковым кодэксе, каб гэтыя змены ўспрымаліся суб’ектамі гаспадарання і ІП максімальна спакойна. Новыя стаўкі адзінага падатку будуць прымяняцца пры налічэнні падатку, тэрмін выплаты якога наступіць пасля 30 студзеня. «Па сутнасці, яны будуць прымяняцца пачынаючы з лютага 2023 года», — падкрэсліў Ігар Скрыннікаў.

Для прадпрымальнікаў, якія згубілі права на прымяненне адзінага падатку або якія не вызначыліся з падатковым рэжымам, прадугледжана магчымасць падачы ўдакладненых падатковых дэкларацый да 30 студзеня 2023 года. Акрамя гэтага, прадугледжана права плацельшчыка, які выказаў жаданне перайсці на падаходны падатак на працягу першага квартала 2023 года, перайсці на яго. Пераход можа быть здзейснены з любога месяца першага квартала 2023 года.

Што мяняецца для фізічных асоб

Для фізасоб уводзіцца падатак на прафесіянальны даход. Гэта новы падатковы рэжым, цалкам заснаваны на лічбавым узаемадзеянні, пачынаючы ад пастаноўкі на падатковы ўлік і заканчваючы яго выплатамі. Цяпер усе аперацыі па гэтым падатку ажыццяўляюцца праз мабільны дадатак «Падатак на прафесіянальны даход». Новы рэжым можа прымяняцца грамадзянамі Беларусі, а таксама неграмадзянамі, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі, жадаюць ажыццяўляць нейкую дзейнасць, якая прадугледжана адпаведным пералікам для прымянення гэтага падатковага рэжыму. Што датычыцца пераліку відаў дзейнасці, якія змогуць прымяняць плацельшчыкі падатку на прафдаход, то ён рэгламентуецца пастановай урада № 851.

Як мяняецца выплата збору для рамеснікаў і асоб, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму

На працягу першага паўгоддзя 2023 года рамеснікі змогуць прымяняць свой збор так, як і раней. Але з 1 ліпеня 2023 года фізічныя асобы змогуць яго прымяняць толькі тады, калі будзе прынята рашэнне мясцовых органаў улады аб тым, што дзейнасць плацельшчыка адносіцца да рамеснай. Гэта зроблена, таму што фактычна людзей, якія займаюцца рамяством, значна менш, чым зарэгістравана. Плацельшчыкі будуць выплачваць збор не так, як раней (усю гадавую сумму адначасова), а штомесяц, калі з 1 ліпеня не будзе рашэння мясцовых органаў улады аб тым, што дзейнасць іх адносіцца да рамеснай. Калі дзяржорганы не пацвердзяць гэтага, то плацельшчык павінен будзе перайсці на падатак на прафдаход.

Тое ж самае датычыцца і аграэкатурызму.

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
23