Ігар Гіркін. Скрыншот з відэа

Ігар Гіркін. Скрыншот з відэа

«Цяпер, наколькі я разумею, беларусы замерлі ў трывожным чаканні — апынецца Беларусь у стане вайны ці не? Ці будзе яна ўцягнутая ў ваенныя дзеянні?» — задаўся пытаннем у сваім відэаблогу былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў), цяпер папулярны ў Расіі блогер. 

На ягоную думку, «у 2023 годзе Беларусь у любым выпадку будзе ўцягнутая ў ваенныя дзеянні, нават калі Беларусь не падтрымае сваімі Узброенымі сіламі Расійскую Федэрацыю ў гэтай вайне. Рана ці позна, — на думку Гіркіна, — уварванне з боку Украіны ў Беларусь адбудзецца».

«Ніхто Лукашэнку ніколі не прабачыць, і яго таксама чакае ў лепшым выпадку Гаага — у выпадку паразы Расіі, — мяркуе Гіркін. — Нават больш верагодна, што да Гаагі яго не давязуць. Чамусьці мне так здаецца».

Палкоўнік Гіркін ацэньвае беларускую армію як не вельмі моцную. «Яна здольная выконваць толькі дапаможную ролю праз сваю невялікую колькасць. Тым больш, што мабілізацыя ў Беларусі не праводзіцца і, напэўна, не плануецца. Магчыма, з тае прычыны, што кадравае войска, кадравыя сілавыя структуры — гэта адно, а прызваць значную частку насельніцтва, якое не цалкам лаяльнае — мяркую, што Лукашэнка на гэта не пойдзе. Нават калі вайна будзе весціся на тэрыторыі Беларусі», — кажа Гіркін. Але дапускае, што можа памыляцца.

Блогі Ігара Гіркіна сталі папулярнымі ў Расіі пасля таго, як ён першы стаў даваць праўдзівую і непрыхарошаную інфармацыю з франтоў і крытыку расійскага камандавання і ўладаў. Прагнозы Гіркіна не раз спаўняліся. Ëн першы ў Расіі спрагназаваў правал наступу на Данбасе і адступленне расіян з-пад Херсона. Пры гэтым Гіркін застаецца на пазіцыях шавінізму аж да манархізму.

Клас
63
Панылы сорам
9
Ха-ха
21
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
21