Фота: Andrii Nesterenko/Facebook

Фота: Andrii Nesterenko/Facebook

Па звестках Залужнага, за апошнія месяцы УСУ вызвалілі каля 40 тысяч квадратных кіламетраў Украіны — гэта 40% ад таго, што Расія захапіла пасля 24 лютага 2022 года. На гэты момант лінія фронту на сушы працягнулася амаль на чатыры тысячы кіламетраў, а актыўныя баявыя дзеянні адбываюцца на ўчастку 1500 кіламетраў.

Акрамя гэтага, Залужны адзначыў, што УСУ ўдалося за час вайны ажыццявіць эвакуацыю больш як 600 тысяч мірных жыхароў з зоны баявых дзеянняў, а таксама даставіць і размеркаваць два мільёны тон гуманітарных грузаў.

У паведамленні Залужнага таксама гаворыцца, што за год УСУ ачысцілі ад выбухованебяспечных прадметаў больш за 1300 гектараў тэрыторый, а таксама знішчылі 41 тысячу выбухованебяспечных прадметаў.

Наступ УСУ, які пачаўся ў канцы лета, дазволіў Украіне дэакупаваць вялікія тэрыторыі, захопленыя Расіяй пасля 24 лютага. У прыватнасці, да сярэдзіны верасня УСУ практычна цалкам вызвалілі Харкаўскую вобласць, а ў лістападзе ўкраінскія вайскоўцы ўвайшлі ў горад Херсон.

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0