«Даны аб'ект мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўваходзіць у склад фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці. Пабудаваны ў 1912 годзе аднапавярховы будынак склепа быў выстаўлены на продаж па пачатковай цане Br32 (адна базавая велічыня). Аднак у ходзе таргоў, на якія зарэгістраваліся 4 удзельнікі, кошт маёмасці вырас у 236 разоў», — гаворыцца ў паведамленні біржы.

Там падкрэслілі, што «спробы знайсці інвестара для гэтага аб'екта нерухомасці рабіліся неаднаразова, у тым ліку праз пляцоўку «БУТБ-маёмасць». Тым не менш, доўгі час ахвотных набыць парахавы склеп не было. Сітуацыя змянілася пасля таго, як пачатковы кошт будынка быў зніжаны да адной базавай велічыні».

Усяго ўдзельнікі таргоў зрабілі 1562 стаўкі, перш чым вызначыўся пераможца. У выніку цана продажу склала 7562,4 рубля.

Акрамя самога будынка парахавога склепа, пакупнік атрымаў права арэнды зямельнага ўчастка тэрмінам на 50 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0