Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з рашэннем кіраўнікоў Беларусі і Расіі з канца кастрычніка 2022 года на тэрыторыі Беларусі праводзіцца падрыхтоўка і зладжванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Сёлета яе асаблівасцю стала тое, што вайскоўцы абедзвюх краін займаліся па адзіных праграмах, былі задзейнічаныя адны і тыя ж інструктары як з боку Расіі, так і з боку Беларусі.

«Мэтавая ўстаноўка была на адзіночную падрыхтоўку. У першую чаргу — навучыць афіцэра і салдата дзеянням у розных відах бою. Падрыхтоўка ажыццяўлялася па такіх асноўных напрамках, як тактычная навучанасць, агнявая вывучка, уменне аказаць першую медыцынскую дапамогу, так званая тактычная медыцына, а таксама рабіўся ўпор на інжынерную падрыхтоўку», — растлумачыў намеснік міністра.

«Пасля таго, як мы пераканаліся, што нашы вайскоўцы гатовыя, мы прыступілі да зладжвання экіпажаў, разлікаў, узводаў, рот. На кожным этапе праводзілі досыць шмат комплексных заняткаў, баявых стрэльбаў, тактычных вучэнняў. На сёння можна канстатаваць, што рэгіянальная групоўка войскаў да абароны Саюзнай дзяржавы гатовая», — падкрэсліў Андрэй Жук.

Паводле яго слоў, у далейшым падрыхтоўка рэгіянальнай групоўкі будзе таксама ўдасканальвацца, у тым ліку на ўзроўні міжвідавых падраздзяленняў.

Па-ранейшаму пакуль няясна, ці сапраўды Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца ўступіць у вайну. Гэта можа быць і супольная з Масквой аперацыя адцягвання сілаў, каб прымусіць украінскае камандаванне трымаць значныя сілы на беларускай мяжы і тым самым максімальна аслабіць украінскую аперацыю на поўдні.

Лукашэнка — расійскім вайскоўцам: Агульную справу робім

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
50