Як паведамілі ў міліцыі, 31-гадовы гаспадар зброі пасля палявання пакінуў стрэльбу каля сейфа, які знаходзіцца ў гаспадарчай пабудове каля прыватнага дома, дзе пражывае. Паводле правіл, стрэльба мусіла захоўвацца там. Ён зачыніў металічныя дзверы, але, калі выходзіў, забыўся выняць ключ.

Ноччу міма праходзіў нецвярозы мужчына, які зайшоў да паляўнічага ў двор. Ён без перашкод пракраўся ў гаспадарчую пабудову, адкуль вынес стрэльбу і патроны да яе. А вось пасля стаў паводзіць сябе вельмі дзіўна: проста закапаў скрадзенае на агародзе ў суседа.

Навошта падазраванаму спатрэбілася вінтоўка, патлумачыць ён пасля не змог, спаслаўшыся на свой фізічны стан у момант крадзяжу.

Следчымі ў дачыненні да 38-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Радунь распачатая крымінальная справа. Акрамя таго, праводзіцца праверка і ў дачыненні да ўласніка зброі, які не забяспечыў належныя ўмовы захоўвання стрэльбы. 

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5