Фота: AP

Фота: AP

Пуціна сустракаў благачынны храмаў Клінскай акругі Сергіева-Пасадскай епархіі іераманах Іосіф.

Фота: AP

Фота: AP

Гэта трэцяе Раство, якое Пуцін сустрэў у Маскве з 2000 года, адзначае Інтэрфакс, прычым папярэднія два разы былі ў 2000 годзе (у храме Тройцы жыватворчай на Вараб'ёвых гарах), і ў 2001-м — у храме Хрыста Збавіцеля.

У чацвер Пуцін даручыў міністру абароны Расіі Сяргею Шайгу ўвесці на 36 гадзін рэжым спынення агню па ўсёй лініі баявога судакранання з нагоды Раства і заклікаў Украіну далучыцца. Ва Украіне лічаць гэта крывадушнасцю. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў крок спробай выкарыстоўваць рэлігійнае свята ў якасці прыкрыцця. У Кіеве адзначаюць, што абстрэлы з расійскага боку пасля пачатку «рэжыму спынення агню» не спыняліся.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13