Фота: БелТА

Фота: БелТА

У Мінскім гарадскім судзе сёння пачынаюць разглядаць справу Tut.by. Працэс будзе весці Валянціна Зянкевіч.

Судзіць будуць генеральнага дырэктара «ТУТ БАЙ медыя» Людмілу Чэкіну, галоўнага рэдактара TUT.BY Марыну Золатаву, журналістак Вольгу Лойка і Алену Талкачову, юрыскансультантку Кацярыну Ткачэнка. Лойка, Талкачовай і Ткачэнка на судзе не будзе, яны за мяжой.

Людмілу Чэкіну абвінавачваюць па трох артыкулах КК Беларусі:

Фота: БелТА

Фота: БелТА

— ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) — да сямі гадоў пазбаўлення волі;

— ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 130 (арганізацыя наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб або выклікаўшых цяжкія наступствы) — да 12 гадоў пазбаўлення волі;

— ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 361 (кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Марыну Золатаву таксама абвінавачваюць па трох артыкулах:

Фота: БелТА

Фота: БелТА

— ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры) — да сямі гадоў пазбаўлення волі;

— ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб або выклікаўшых цяжкія наступствы) — да 12 гадоў пазбаўлення волі;

Фота: БелТА

Фота: БелТА

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Лойка і Талкачова, як раней паведамляла Генпракуратура, абвінавачваюцца ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, распальванні сацыяльнай варожасці, распаўсюдзе матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Ткачэнка абвінавацілі ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Пагром партала адбыўся раніцай 18 мая 2021 года. У той дзень затрымалі 15 чалавек: з вобшукам прыйшлі у рэдакцыю і дадому да некаторых супрацоўнікаў. Цягам года большасць выпусцілі, у СІЗА засталіся толькі Марына Золатава і Людміла Чэкіна.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
25