Каб запісацца на падачу дакументаў для атрымання шэнгенскай візы праз візавы цэнтр Харватыі, трэба адправіць ліст на электронную пошту [email protected]. У ім абавязкова варта пазначыць:

  • імя і прозвішча заяўніка, як у пашпарце;
  • мэту паездкі;
  • кантактны нумар тэлефона;
  • тып падачы.

Як хутка пасольства зможа прыняць дакументы, на які тэрмін Харватыя будзе выдаваць візы і ці будуць адмовы, пакуль невядома.

Пералік дакументаў для афармлення шэнгенскай візы можна паглядзець на сайце харвацкага візавага цэнтра.

Атрыманыя да 1 студзеня 2023 года харвацкія візы да канца тэрміну дзеяння сапраўдныя для ўезду ў Харватыю, шматразовыя — таксама для ўезду ў Балгарыю, Румынію і на Кіпр.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0