Фота: Яндэкс.Карты
Спрошчаны парадак звароту ў «Адно акно» дзейнічае для працэдур, якія ўваходзяць у спіс, зацверджаны ўказам Лукашэнкі № 200 ад 26.04.2010 і які размешчаны на сайце Мінгарвыканкама.
Усяго ў пераліку амаль 50 адміністрацыйных працэдур, сярод іх:
- узгадненне перапланіроўкі кватэры ці ўстаноўкі антэн і іншых канструкцый;
- выдача дазволу на продаж пабудаванага за кошт сямейнага капіталу жылля праз пяць гадоў з дня рэгістрацыі;
- выдача дазволаў на іншыя дзеянні з сямейным капіталам;
- выдача некалькіх відаў пасведчанняў;
- прыняцце рашэнняў па капітальных будынках і машына-месцах, па пераводзе жылых памяшканняў у нежылыя і назад і інш.





