«Звяртаем увагу, што з названай даты грамадзяне Латвіі, асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Латвіі, і асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, могуць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі 10 сутак», — гаворыцца ў паведамленні беларускага МУС.

Раней яны маглі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі 30 сутак. Тэрмін знаходжання асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Латвіі, асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, не можа перавышаць 90 сутак у каляндарным годзе.

«Для выезду з Беларусі асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Латвіі, і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, якія маюць дакумент на вяртанне, выдадзены кампетэнтным органам, патрабуецца афармленне візы для выезду», — дадалі ў МУС.

Пагадненне паміж урадамі Латвіі і Беларусі было заключана для палягчэння паездак жыхароў абедзвюх краін. Яно пачало дзейнічаць 1 жніўня 2008 года. Мэтай пагаднення было развіццё дружалюбных добрасуседскіх адносін паміж краінамі, садзейнічанне развіццю кантактаў паміж людзьмі, палягчэнне магчымасці атрымання ўязных віз.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0