Пра танкі Мядзведзеў заявіў, што гэта «жалеза», якое хутка стане «ржавым металаломам», і яно, маўляў, не ўратуе «штучную» Украіну, якая, як ён з Масквы бачыць, «распадаецца на часткі».

Праехаўся ён і па лідарах трох краін-саюзніц:

«Трое ўбогіх з Варшавы, Вільні і Кіева, якія пакутуюць ад імперскіх амбіцый і фантомных боляў, выкліканых гісторыяй, якая іх пашкуматала, сабраліся ў Львове. І моляцца, як высветлілася, на танкі. «Леапарды» там усякія, мадэрнізаваныя нашымі ворагамі Т-72, аб якіх я ўчора казаў, яшчэ нейкія англійскія неліквіды».

Таксама Мядзведзеў выказаў упэўненасць, што мэтай сустрэчы было жаданне «заходнія ўкраінскія вобласці правільна прыстроіць новым (ранейшым) гаспадарам», маючы на мэце, відавочна, палякаў, у склад дзяржавы якіх Львоў уваходзіў да 1939 года.

Адначасова крамлёўскі чыноўнік, які цягам апошняга года добра зжыўся з роллю блазнаватага блогера, чамусьці ўпэўнены, што Львоў зноў будзе перайменаваны ў Лемберг. Хоць Лемберг — зусім не польская назва, а нямецкая. Па-польску Львоў — гэта Lwów.

Клас
5
Панылы сорам
40
Ха-ха
26
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5