9 студзеня Камандаванне медыцынскіх сіл УСУ ў сваім фэйсбуку паведаміла аб правядзенні хірургічнай аперацыі па выманні з грудзей свайго параненага вайскоўца неразарванай гранаты САГ (Стрэл Аскепкавы Гранатамётны — боепрыпас даўжынёй 4 см, які выстрэльваецца з гранатамёта і можа праляцець каля 400 м).
У паведамленні таксама сказана, што для бяспекі медыцынскага персаналу аперацыю праводзілі пад наглядам двух сапёраў.
Да публікацыі ў тым ліку прымацаваныя фатаграфіі з рэнтгенаўскім здымкам, на якім бачная тая самая граната побач з сэрцам салдата, і хірургам, які трымае ў руках вынятую акрываўленую выбухоўку ўжо пасля правядзення аперацыі.
«Аперацыю праводзіў адзін з самых дасведчаных хірургаў УСУ — генерал-маёр медыцынскай службы Андрэй Верба — без электракаагуляцыі, бо граната магла падарвацца ў любы момант», — напісана ў публікацыі.
Камандаванне медыцынскіх сіл УСУ таксама паведаміла, што аперацыя прайшла паспяхова, а паранены вайсковец быў адпраўлены на далейшую рэабілітацыю і лячэнне.
Чытайце яшчэ:
Сакратар РНБА Украіны: Да гадавіны пачатку вайны Расія пойдзе ва-банк
Маштаб разбурэнняў у Салядары ФОТА
Пакістан адпраўляе ва Украіну 159 кантэйнераў з боепрыпасамі





