Зміцер Косцін. Фота: «Белсат»

Зміцер Косцін. Фота: «Белсат»

«У Беластоку ёсць адзіная ў Польшчы навучальная ўстанова, у якой дзейнічаюць цалкам беларускамоўныя групы. Гэта дзіцячы садок №14, там ёсць як польскія, так і беларускія групы навучання. Гэта цікавая з’ява, бо там могуць вучыцца дзеткі з любой краіны, і гэта цудоўная магчымасць для беларускіх дзетак трапіць у асяроддзе, дзе іх будуць разумець настаўнікі», — кажа Косцін.

Па словах журналіста, такія садкі цяжка знайсці нават у Беларусі.

«Дух гэтага садка, па нашым досведзе, — ён беларускі, дзеці могуць вывучаць нашы песні і вершы, з імі будуць размаўляць на нашай мове. Набор у садок пачнецца ў сярэдзіне лютага, каб трапіць туды, трэба прайсці электронную рэгістрацыю, падаць заяўку і пазначыць, што мы хочам, каб дзіця вывучала беларускую мову. Гэта адзін з чыннікаў, які кіруе іх у дзіцячы садок №14. Больш за тое — у садок можна трапіць з любога раёна Беластока.

Адзіная перашкода — вялікая папулярнасць садка, летась не ўсе ахвочыя трапілі туды. Але спрабаваць заўсёды можна. Канешне, 100% верагоднасці няма, бо ў Польшчы ёсць абавязак толькі аднаго года дашкольнай адукацыі, так званая нулёўка. Гэта гарадскі садок, і аплата там — як і ў іншых польскіх садках», — распавядае Зміцер Косцін.

Беларускія групы ў дзіцячым садку №14 дзейнічаюць больш за 20 гадоў. Але ў апошнія гады ахвотных стала значна больш, чым выдзеленых месцаў.

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1