Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Падчас мыцця вокнаў часам забываеш пра рамы, і ў выніку яны могуць з-за бруду змяніць свой колер. На самай справе мыць аконныя рамы трэба тады ж, калі і шыбы. Але ж нават калі рамы пажаўцелі ад бруду, іх можна пачысціць.

Калі вы заўважылі на рамах невялікае забруджванне, скарыстайцеся перш за ўсё растворам хатняга прыгатавання. Для яго вам спатрэбіцца 90 мілілітраў воцату, 120 мілілітраў вады і 30 мілілітраў лімоннага соку. Змяшайце ўсе інгрэдыенты, пераліце ў пульверызатар і распыліце на рамы. Праз некалькі хвілін пратрыце ўсё вільготнай анучай.

У выпадку, калі нямытыя аконныя рамы пажаўцелі, скарыстайцеся харчовай содай. Змяшайце стакан соды і крыху вады і нанясіце гэтую сумесь на рамы. Пасля гэтага вазьміце чыстую анучу ці губку і пратрыце рамы. Харчовая сода дае рады жоўтым плямам, таму эфект павінен вам спадабацца.

Калі вы чысціце аконныя рамы, будзьце асцярожныя з моцнымі сродкамі для мыцця, якія могуць пашкодзіць паверхню рам. Вокны з ПВХ даволі далікатныя, і іх трэба граматна даглядаць. Для гэтых тыпаў вокнаў і рам нельга выкарыстоўваць прадукты на базе ацэтону ці хлору.

Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень

Што танней — прымаць ванну ці душ? І яшчэ пяць карысных фактаў пра эканомію на камуналцы

Галаваломка для хуткіх: колькі часу вам спатрэбіцца, каб знайсці ката?

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4