Пра ўзяцце Салядара міністэрства заявіла напярэдадні. У першым паведамленні ПВК «Вагнер» не згадвалася зусім, нягледзячы на заявы Прыгожына аб тым, што гэта яго штурмавікі захапілі горад яшчэ некалькі дзён таму. Гэта выклікала бурную рэакцыю ў расійскай інфармацыйнай прасторы, гаворыцца ў штодзённым аглядзе ISW. Да вечара з'явілася яшчэ адно паведамленне Мінабароны — «нібыта ў сувязі са зваротамі СМІ».

Наступальныя дзеянні ажыццяўляліся «разнароднай групоўкай расійскіх войскаў», а «непасрэдны штурм гарадскіх кварталаў Салядара» вялі «добраахвотнікі штурмавых атрадаў» ПВК «Вагнер», заявілі ў вайсковым ведамстве.

Некаторыя правайсковыя блогеры лічаць, што менавіта Прыгожын вымусіў Мінабароны, па-першае, выйсці за рамкі знарочыста расплывістай рыторыкі, а па-другое, адмовіцца ад палітыкі ўстрымання ад афіцыйнага прызнання ПВК «Вагнер» і яе ваенных намаганняў, пішуць эксперты. Да гэтага часу Мінабароны ў сваіх зводках ПВК «Вагнер» не згадвала.

«Прыгожын, верагодна, імкнецца выкарыстоўваць перамогу ў Салядары як інструмент для гандлю, каб падняць свой аўтарытэт у Расіі. Згадка Міністэрствам абароны сіл «Вагнера» ў адказ на грамадскі рэзананс сведчыць аб значнай перамозе Прыгожына, умацоўваючы яго [статус] вырашальнага ўдзельніка гэтай вайны», — гаворыцца ў аглядзе.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што Прыгожыну патрэбна была перамога ў Салядары, каб даказаць прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, што яго сілы лепш, чым звычайная армія. Цытуючы ўкраінскага міністра, аўтары ISW звяртаюць увагу на апублікаванае прэс-службай Прыгожына пытанне журналісткі аб магчымай сустрэчы з Пуціным «пасля паспяховага вызвалення Салядара». Прыгожын у адказ параіў: «Не займайцеся глупствам». ISW не можа ацаніць верагоднасць такой сустрэчы, але мяркуе, што Прыгожын паспрабуе скарыстацца ўзніклай сітуацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6