Аднаму з хлопцаў 21 год, другому — 24. Судовы працэс пачаўся 29 лістапада і доўжыўся паўтара месяца з перапынкамі. Справу разглядаў суддзя Мікалай Доля.

Паводле матэрыялаў следства, адзін з хлопцаў неаднаразова размяшчаў у адной з сацсетак публікацыі з заклікам да ўдзелу ў ваенных дзеяннях у складзе батальёна Кастуся Каліноўскага, «Азова» і іншых фармаванняў Узброеных сіл Украіны. А яшчэ перавёў 21 еўра для батальёна Кастуся Каліноўскага.

Таксама хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны наносілі цынічныя надпісы і малюнкі на сцены будынкаў у абласным цэнтры. Суд ацаніў шкоду ў 130 рублёў.

Праваабаронцам пакуль невядома, хто менавіта з хлопцаў «заклікаў далучыцца да батальёна Каліноўскага», а хто «наносіў надпісы». За першае «злачынства» аднаго з гамельчукоў пакаралі пяццю гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а яго сябар атрымаў за «надпісы» паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
43