Скрыншот БТ
Кіраўнік АНТ Марат Маркаў у перадачы «Клуб рэдактараў» кажа, што ў іх няма разумення, як будзе працаваць гэты новы медыяхолдынг.
«Мы, як прафесіяналы ў гэтай сферы, разумеем, чаго не хапае. Зразумела, што тэлевізійны складнік павінен быць па прыкладзе «Міра» дакладна. Адзінае, што ён павінен ахопліваць у першую чаргу Саюзную дзяржаву і ўсё, што з гэтым звязана.
І другі момант, ужо проста нагнала аскому, калі мы кажам пра тое, што, маючы каласальныя рэсурсы, нашы партнёры так і не змаглі зрушыць з мёртвага пункта найпрасцейшыя рэчы, якія рэалізаваныя ў свеце.
І калі мы кажам, што ютуб заблакавалі паўсюль, што там ідзе песімізацыя нармальнага, годнага кантэнту (так ён выказаўся пра прапагандысцкія сюжэты. — НН),
і Rutube пры гэтым — мёртванароджанае дзіця, якое дагэтуль не могуць развіць, хоць абяцалі».
Маркаў спадзяецца, што саюзны медыяхолдынг падменіць «тыя рэчы, якія аказаліся недзеяздольныя», і яны пачнуць працаваць у інтэрнэце «па-даросламу».





