Скрыншот відэа
Апошнія гады Папкоў адбываў пакаранне ў калоніі для асуджаных на пажыццёвае пазбаўленне волі ў Мардовіі. Цяпер яго этапавалі ў Іркуцк, бо маньяк прызнаўся ў забойствах, у якіх раней не быў абвінавачаны.
— Якая ў вас мара? — спытаў у Папкова карэспандэнт «Весці. Іркуцк».
— У армію трапіць. <…> Я яшчэ магу сумнявацца, не сумнявацца. Гэта палова справы. Але мне яшчэ ніхто не можа прапанаваць. Калі сваю вайскова-ўліковую спецыяльнасць узяць, то я так думаю, што яна цяпер дастаткова запатрабаваная, хоць цяпер, напэўна, ужо больш сучаснае гэта ўсё: радыёэлектроніка і гэтак далей. Але я хоць 10 гадоў у турме знаходжуся, агулам думаю, што гэта не так складана будзе хутка вывучыць.






а мне аккурат у гэты дзень (да таго, як Ніва змясціла той матэрыял) расказвалі пра таварыша аднаго тутэйшага - багатага, але настолькі непісьменнага, што пазбягаў пісаць, але калі ўсё ж пісаў, то пісаў крывымі друкаванымі літарамі з цяжкасцю, у кожным слове памылкі... напрыклад, ён пісаў - СЭРКУЦКА (што мусіла значыць "из Иркутска")