Арганізатары з кампаніі Mega Millions паведамілі таксама, дзе быў набыты шчаслівы латарэйны білет — на аўтазапраўцы ў амерыканскім штаце Мэн. А вось імя шчасліўца ці хаця б нешта пра яго ўладальніка пакуль не паведамляецца.

Невядомы стаў адзіным чалавекам, які адгадаў усе шэсць выйгрышных лічбаў, вызначаных у пятніцу ўвечары па сярэднеамерыканскім часе, — белыя шары пад нумарамі 30, 43, 45, 46, 61 плюс залаты «мегабол» 14.

Джэкпот збіраўся не адзін месяц, разыграць яго ўдалося з 26-й спробы. Згодна з матэматычнай выкладкай, шанцы на перамогу ацэньваліся як адзін да 302,6 мільёна.

Калі пераможца латарэі вырашыць «абнаявіць» білет і перавесці ўсе грошы сабе на рахунак, то ён атрымае «ўсяго» 724,6 млн даляраў, — амаль напалову менш. А паколькі ў ЗША не арганізатар выплачвае падаткі з выйгрышу, а той, хто яго атрымлівае, то гэтая сума паменшыцца яшчэ прыкладна ўдвая.

Рэкордным у гісторыі выйгрышам застаецца джэкпот 2018 года, — тады куш склаў 1,5 млрд даляраў. Яго ў той жа Mega Millions 23 кастрычніка 2018 года выйграла жыхарка Паўднёвай Караліны. Паколькі яна вырашыла не драбіць выйгрыш, атрымліваючы яго на працягу трох дзесяцігоддзяў «невялікімі» порцыямі, а забраць адразу, то 1,537 мільярда ператварыліся ў «сціплыя» 878 мільёнаў даляраў, а пасля выплаты федэральных падаткаў і падаткаў штата — «усяго» ў 491 мільён даляраў.

Чытайце таксама:

У ЗША ў латарэі разыграны найбуйнейшы ў гісторыі джэкпот

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2