У пяць разоў зменшацца бяспошлінныя ліміты на пасылкі з-за мяжы
З 1 красавіка ў Беларусі маюць намер знізіць бяспошлінныя нормы па пасылках з-за мяжы — да 200 еўра і 31 кілаграма за адну пасылку. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт.
Цяпер гэты ліміт складае 1000 еўра і 31 кілаграм на адну бандэроль.
Цяперашнія бяспошлінныя нормы па пасылках з-за мяжы ўвялі ў красавіку 2022 года на ўзроўні краін ЕАЭС. Іх увялі да 1 кастрычніка, а потым працягнулі яшчэ на паўгода — да 1 красавіка 2023 года.
Да гэтага ў Беларусі дзейнічалі абмежаванні ў 22 еўра і 10 кілаграм на адну пасылку.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ