Жылы комплекс D3 — прэміум-класа. Там ёсць закрыты паркінг, прыгожыя холы і калідоры, хуткасныя ліфты, сістэма кантролю доступу, відэаназіранне, ахова і г.д. Ён размешчаны ў экалагічна чыстай і прыгожай частцы Мінска — насупраць возера Дразды і заказніка «Лебядзіны».
Плошча трохпакаёвай кватэры — 127 м2, два санвузлы, два балконы, у ёй «выдатны панарамны выгляд з вокнаў», «якаснае аздабленне ўсіх памяшканняў з выкарыстаннем імпартных матэрыялаў, бытавая тэхніка і сантэхніка прэміум-класа».
Увагу прыцягвае дызайн кватэры. «Думаю, гэта вельмі модна і дорага. Але мне абсалютна несімпатычна. А вам як?» — піша канал «Будні рыэлтара. Мінск».
Цана — каля 470 000 даляраў.





