Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

Па словах Андрэя Стрыжака, агулам за гэты перыяд рабілі данаты больш за 100 тысяч чалавек. 

«Складана сказаць, колькі айцішнікаў трапіла ў спісы КДБ за данаты. З таго, што мы ведаем, ідзе гаворка пра 5 тысяч асобаў. Наколькі гэты спіс праўдзівы, — ніхто дакладна не ведае, таму што не бачылі на свае вочы.

Звычайна гэта выглядае так: прыходзіць прадстаўнік КДБ у IT-кантору і кажа, што ў вас такія людзі рабілі данаты ў нейкі пэўны перыяд. Важна разумець, што КДБ не бачыць, куды канкрэтна чалавек данаціў. Калі праз фэйсбук, — гэта сацыяльная сетка выдае квітанцыю, што чалавек зрабіў нейкі данат у бок Facebook fundraiser London. І больш дакладнай расшыфроўкі не дае. 

Таму я думаю, што людзей выклікаюць на гэтыя размовы, каб атрымаць доступ да фэйсбука і тэхнікі, паглядзець, ці насамрэч данат быў зроблены на BYSOL, ByHelp ці іншыя структуры, якія ў 2020-м былі абсалютна легальнымі, а цяпер прызнаныя лукашыстамі экстрэмісцкімі», — расказвае ён. 

Андрэй Стрыжак кажа, што цікаўнасць сілавікі праяўляюць таксама да прадстаўнікоў банкаўскай сферы. 

«Гэта выглядае як «калядаванне-шчадраванне», бо яны ходзяць фактычна па людзях, якія могуць мець грошы і з каго іх можна паспрабаваць іх павымагаць, — кажа Стрыжак. — Думаю, што ўсе больш-менш грашовыя сферы пройдуць праз такую атаку. 

Мы аператыўна адрэагавалі на гэту сітуацыю. У сацсетках я рабіў пасты, што рабіць. Адзін з самых галоўных метадаў — выезд з краіны, як бы гэта радыкальна ні гучала. Мая пазіцыя такая, што звычайна чалавек, які данаціў, мае ў сябе ў бэкграўндзе нейкія іншыя рэчы па пратэставай актыўнасці. Калі складаецца некалькі такіх фактараў, гэта стварае рызыку, можна сесці ў турму. 

Іншае пытанне, што знайшліся магчымасці і іншыя метады, каб пазбегнуць пераследу з-за даната менавіта праз фэйсбук. Можна выдаліць акаунт, папярэдне перад гэтым перавесці яго на тую электронную пошту, якой вы не карыстаецеся. Гэта пазбаўляе такой непрыемнасці, як доступ сілавых структур да вашага акаўнта». 

Пры гэтым кіраўнік фонда BYSOL заўважае, што колькасць людзей, якія б хацелі выехаць з іх дапамогай, значна не павялічылася. 

«Я звязваю гэта з тым, што айцішнікі звычайна маюць візы і магчымасці рэлакацыі. Думаю, што калі ў першую такую хвалю да нас не пайшло больш зваротаў, то лічу, што іх не дадасца і далей.

Са свайго боку магу сказаць, што па-рознаму людзі сябе паводзяць у выпадку, калі сілавікі прапануюць «кампенсаваць» суму даната: хтосьці плаціць «кампенсацыю», а хтосьці не. Хачу папярэдзіць, што тыя, хто гэта робіць, — па сутнасці, прызнаюць, што здзейснілі тое ці іншае «злачынства» па мерках сённяшняй ўлады. І гэта значыць, што

ўсе гэтыя абяцанні, нават спыненне крымінальнай справы, яны зусім не вартыя даверу. Улада можа адкатаць усё назад. Чалавек усё роўна сядзе, проста перад гэтым у яго выклянчаць грошы і атрымаюць прызнанне. Таму гэта зусім няправільная стратэгія, яна не прывядзе да бяспекі», — падсумоўвае Андрэй Стрыжак.

Чытайце таксама: 

Крыніцы: Янчэўскі прыдумаў, каб праграмістаў за данаты 2020-га не садзілі, але здзіралі кампенсацыю ў дзесяціразовым памеры

Падрабязнасці рэкету айцішнікаў: стала вядомая мінімальная сума «кампенсацыі» за данат у BySol і BY_help

Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у «Байсол»

Андрэй Стрыжак: Мэта пераследу за данаты — знішчэнне беларускай салідарнасці

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
14