Фота: Vecteezy
Як паведамляе выданне Express, эксперты праграмы для вывучэння моў Preply вызначылі краіны Еўропы, дзе лягчэй за ўсё вывучыць мясцовую мову. Пераможцам нечакана аказалася Румынія.
Вось поўны рэйтынг краін:
- Румынія
- Ірландыя
- Партугалія
- Сербія
- Польшча
- Люксембург
- Бельгія
- Аўстрыя
- Славакія
- Вялікабрытанія
«Румынія выйшла на першае месца з трыма афіцыйнымі мовамі і найменшай колькасцю акцэнтаў і дыялектаў», — піша Express са спасылкай на Preply.
Эксперты праграмы распавялі, што пры складанні рэйтынгу ўлічвалася структура асноўнай мовы, колькасць размоўных моў, акцэнтаў і дыялектаў у кожнай краіне, а таксама сярэдняя цана моўных курсаў для замежнікаў.
«Сярэдняя цана аднаго ўрока румынскай мовы ў краіне складае каля 15 даляраў ЗША (38 беларускіх рублёў) — гэта трэцяя па таннасці цана сярод прааналізаваных краін», — адзначылі эксперты.





